Симфонический оркестр (сайт)

КОЛЛЕДЖ
СЛУЧАЙНОЕ ФОТО
П О И С К
Russian (CIS)Belarusian(BY)
Недоступен ни однин перевод.

Второй КОНКУРС МОЛОДЕЖНЫХ 

ТВОРЧЕСКИХ ИНИЦИАТИВ   

ВРЕМЯ ЖИТЬ!  

  fhd 

 

 

 

 

                     

                                                                ПАЛАЖЭННЕ

 аб адкрытым конкурсе моладзевых творчых ініцыятыў

" ЧАС ЖЫЦЬ! "

_______________________________________________________

 

Мэты конкурсуЧАС ЖЫЦЬ!”:

падтрымка моладзі ў розных накірунках творчасці; духоўна-псіхалагічнае аздараўленне моладзевага соцыума, прафілактыка крызісных станаў і суіцыдаў.

Задачы конкурсу: 

арыентацыя моладзі на сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці; фарміраванне ўстойлівасці да дэструктыўных уплываў у моладзевым асяроддзі; пераадоленне раз'яднанасці і адзіноты, стварэнне ўмоў для зносін і супрацоўніцтва маладых людзей у розных накірунках творчасці, добрачыннай дзейнасці, ажыццяўлення псіхалагічнай падтрымкі. 

Конкурс прадстаўляе маладым людзям магчымасць сказаць пра сябе, пра сваё разуменне жыцця на розных мовах - словамі, гукамі, фарбамі, пластыкай, учынкам. Удзел у конкурсе  - гэта нагода разам углядзецца і ўслухацца ў жыццё, адправіцца на пошукі сэнсу жыцця чалавека, свайго жыцця і нашага часу, гэта магчымасць адкрыць новыя рэсурсы для паўнавартаснага чалавечага быцця.

Заснавальнікі:

ДУА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага", моладзевы клуб зносін і творчасці “Дыялог+"

Партнёры:

ДУК “Палац культуры г. Маладзечна”

ДУА "Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў"

"Маладзечанская газета"

Інфармацыйны партал “Krai.by

У конкурсе бяруць удзел творчыя маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў, незалежна ад адукацыі.

Тэматыка: моладзевыя праблемы, галоўныя пытанні жыцця чалавека і грамадства (дабро і зло, жыццё і смерць, пошук сэнсу жыцця, каханне, сумленне, праўда і хлусня, вера, вернасць і здрада, клопат і абыякавасць).

 

 

 

Намінацыі:

·        музычная творчасць (сольнае і ансамблевае выкананне, аўтарская песня, рэп, электронная музыка)

·        выяўленчая творчасць (малюнак, жывапіс, фатаграфія, перформанс)

·        “літаратурная творчасць (вершы, аповяды, эсэ, інтэрв'ю, сцэнарыі)

·        тэатр (тэатральныя, пластычныя мініяцюры, відэаролікі)

·        дабрачынная дзейнасць

Умовы правядзення:

Конкурс праводзіцца з 25 па 27 траўня 2012 г. у Маладзечанскім музычным каледжы ім. М.К.Агінскага.

На конкурс прапануюцца аўтарскія мастацкія працы, вершы, аповяды, аўтарскія песні, відэаролікі на беларускай і рускай мовах.

Журы: прафесійныя мастакі, музыканты, кіраўнікі тэатральных калектываў,  выкладчыкі мастацтва, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Журы будзе ўлічваць адпаведнасць творчых работ тэматыцы конкурсу, іх вобразнасць, ідэйна-мастацкі ўзровень, адсутнасць “штампаў”; у ацэніванні выканальніцкага майстэрства - выразнасць выканання, шчырасць, сцэнічную культуру ўдзельнікаў.

Узнагароджанне пераможцаў:  пераможцы вызначаюцца ў кожнай намінацыі і атрымліваюць Дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені з уручэннем памятных падарункаў. Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі ўдзельнікаў конкурсу. Журы пакідае за сабой права вызначаць колькасць прызавых месцаў і намінацый.

Лепшыя літаратурныя і мастацкія працы ўвойдуць у зборнік "Час жыць!", музычныя кампазіцыі будуць запісаны на дыск.

 

Адрас аргкамітэта: г. Маладзечна (Беларусь), Вялікі Гасцінец, 52 (Музычны каледж імя М.К.Агінскага), каб. 74, 75, 76. 

Тэлефоны: (8-0176) 75-71-95;  8029-7535260 (мтс),

email: art777777 @ yandex.ru.

  

 

 

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ

Адкрыты конкурс  моладзевых творчых ініцыятыў "ЧАС ЖЫЦЬ!" пройдзе ў г. Маладзечна (Беларусь) з 25 па 27 траўня 2012 г.

 

Конкурс праводзіцца па намінацыях:

" музычная творчасць (сольнае і ансамблевае выкананне, аўтарская песня, рэп, электронная музыка)

" выяўленчая творчасць (малюнак, жывапіс, фатаграфія, перформанс)

" літаратурная творчасць (вершы, аповяды, эсэ, інтэрв'ю, сцэнары)

" тэатр (тэатральныя, пластычныя мініяцюры, відэаролікі)

" добраахвотніцкая дзейнасць

 

Удзельнікі прадстаўляюць:

у намінацыі "музычная творчасць" - аўдыёзапіс (плюсавую фанаграму) кампазіцый і тэксты песень у друкаваным выглядзе;

"літаратурная творчасць" - працы ў друкаваным і электронным выглядзе;

тэатральныя мініяцюры, перформанс, відэаролікі -  у форме відэазапісу; 

добраахвотніцкія праекты - у форме электроннай прэзентацыі.

Працы ў намінацыі "выяўленчае мастацтва" могуць быць выкананы любымі матэрыяламі ў розных тэхніках і аформлены для экспанавання (рама, мацаванні). На адваротным баку працы павінны быць пазначаны: назва працы, прозвішча і імя аўтара, год нараджэння, тэлефон, адрас. Прадстаўленыя працы вяртаюцца аўтарам пасля конкурсу, могуць быць скарыстаны арганізатарамі ў мэтах развіцця конкурсу (у буклетах, друкаваных выданнях).

Усе выдаткі за кошт удзельнікаў ці камандзіруючага боку.

 

Заяўкі (па прапанаваным узоры)  на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 15 траўня 2012 года па адрасе: г.Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 52 (Музычны каледж), каб 75, 76. Адрас электроннай пошты: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript (з пазнакай "на конкурс "Час жыць!").

Да заяўкі прыкладаецца фатаграфія аўтара работы (тэксты, фота, відэа) на лічбавым носьбіце (дыску) ці дасылаюцца на email

  

 

 

ЗАЯЎКА:

 

КОНКУРС МОЛАДЗЕВЫХ ТВОРЧЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ

"ЧАС  ЖЫЦЬ!"

 

УДЗЕЛЬНІК

(прозвішча, імя) _______________________________________________

 

Год нараджэння _______________ поўных гадоў ___________________

 

Намінацыя ___________________________________________________

 

Назва работы/ нумара__________________________________________

 

Аўтарская ідэя ________________________________________________

 

______________________________________________________________

 

______________________________________________________________

 

Тэлефон ________________________e-mail ________________________

 

Адрас (Населены пункт, вобласць_______________________________

 

Вуліца  ________________________   дом ________________________

 

Навучальная установа/месца працы ______________________________

 

Тэлефон, e-mail навучальнай установы

/месца працы _________________________________________________

 

Дадатковая інфармацыя

(у  т. л. удзел у іншых конкурсах, фэстах)  _________________________

 

_____________________________________________________________

 

 

 

   cxvxcvxcvbzxcvxzvfdgdsgdgfhdgfhfghjdfghgh

Обновлено ( 13.03.2012 21:31 )

А Ф И Ш А

No current events.

ПРАВОВАЯ БАЗА