| Колледж - Абитуриенту |
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ІНСТУТУТ ПРАБЛЕМ КУЛЬТУРЫ
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Намескнік
Міністра культуры
Рэспублікі Беларусь
В.К.Гедройц
“5” сакавіка 2003 г.
ПРЫЁМНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
для паступаючых ва ўстановы культуры і мастацтва
сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Мінск, 2003
ПРЫЁМНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
па мастацкіх спецыяльнасцях
I. Агульныя палажэнні, парадак прыёму, арганізацыя і правядзенне ўступных экзаменаў
Установы культуры і мастацтва сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па наступных мастацкіх спецыяльнасцях:
Шыфр Спецыяльнасць, напрамак спецыяльнасці, спецыялізацыя Кваліфікацыя
2-15 02 01 ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
2-15 02 01 03 Мастацкая апрацоўка дрэва Мастак. Настаўнік.
2-15 02 01 33 Мастацкія вырабы з саломкі, ільну, паперы Мастак. Настаўнік.
Уступныя экзамены па мастацкіх спецыяльнасцях праводзяцца ў адпаведнасці з пералічанымі ніжэй прыёмнымі патрабаваннаямі па кожнай дысцыпліне. Для выканання заданняў на ўступных экзаменах па мастацкіх дысцыплінах абітурыент павінен мець пры сабе ўсе неабходныя матэрыялы (папера, фарбы, пэндзлі, алоўкі, гумкі, палітру, стэкі для лепкі, пластылін і г.д.) Экзаменацыйныя работы па спецыяльнасці не вяртаюцца. Адзнакі “0”, “1”, “2” па адным з раздзелаў экзамена па спецыяльнасці з’яўляюцца недапушчальнымі для далейшага конкурснага ўдзелу.
II. Змест уступных экзаменаў і экзаменацыйныя патрабаванні
МАЛЮНАК
Нацюрморт з 2-3 прадметаў простых па форме, лакаьлных па афарбоўцы, разнастаёных па танальнасці і велічыні на фоне драпіроўкі (адным з прадметаў нацюрморта можа быць просты гіпсавы арнамент невысокага рэльефу).
Асвятленне: кантрастнае.
Матэрыял: аловак, папера.
Памер: 45 х 60 см.
Тэрмін выканання: 12 акадэмічных гадзін
Патрабаванні: абітурыенты павінны скампанаваць на аркушы паперы відары нацюрморта, дакладна передаць узаемнае размяшчэнне прадметаў, іх прапорцыі, характар і форму ва ўмовах зададзенага асвятлення.
СКУЛЬПТУРА
Копія барэльефнага арнаменту простай формы: разетка, лотас і г.д.
Памер: не больш 50 х50 см.
Матэрыял: пластылін
Тэрмін выканання: 8 акадэмічных гадзін
Патрабаванні: абітурыенты павінны дакладна адлюстраваць прапорцыі, характар і форму барэльефа.
КАМПАЗІЦЫЯ
Выконваецца эскіз арнаменту ці фрыза з прапанаваных асобных, не звязаных паміж сабой прадметаў.
Матэрыял: па выбару абітурыента – акварэль, гуаш, папера.
Памер: не больш за 50 см па большым боку.
Тэрмін выканання: 5 акадэмічных гадзін
Патрабаванні: абітурыенты павінны ў сваім эскізе выявіць рытмічную пабудову арнамента або фрыза, прадэманстраваць разуменне структурных прынцыпаў арнаментальна-дэкаратыўнай кампазіцыі.
ПРЫЁМНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
па музычных спецыяльнасцях
I. Агульныя палажэнні, парадак прыёму, арганізацыя і правядзенне ўступных экзаменаў
Установы культуры і мастацтва сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па наступных музычных спецыяльнасцях:
Шыфр Спецыяльнасць, напрамак спецыяльнасці, спецыялізацыя Кваліфікацыя
2-16 01 31 Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)
2-16 01 31 01 Фартэпіяна Артыст аркестра, ансамбля. Канцэртмайстар. Настаўнік
2-16 01 31 02 Аркестравыя струнна-смычковыя інструменты (скрыпка, альт, віяланчэль, кантрабас) Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Настаўнік
2-16 01 31 04 Аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты (флейта, габой, кларнет, фагот, валторна, туба, трамбон, труба, барытон, саксафон) Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Настаўнік
2-16 01 31 05 Інструменты народнага аркестра (баян, акардэон) Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Настаўнік
2-16 01 31 05 Інструменты народнага аркестра (струнныя шчыпкова-ударныя: гітара, цымбалы, балалайка, домра) Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Настаўнік
2-16 01 10-01 Спевы (акадэмічныя) Артыст хора, ансамбля. Кіраўнік вакальнай студыі
2-16 01 02- 02 Дырыжыраванне (акадэмічны хор) Кіраўнік творчага калектыву. Артыст. Настаўнік
2-21 04 31 Музыказнаўства Настаўнік
Да пачатку ўступных экзаменаў праёмная камісія ўстановы праводзіць гутарку (праслухоўванне, прагляд) з кожным абітурыентам, каб вызначыць мэтазгоднасць яго ўдзелу ў конкурсе сярод паступаючых.
Уступны экзамен па спецыяльнасці праводзіцца па наступных раздзелах:
Выкананне праграмы
Сальфеджыо (пісьмова і вусна)
Музычная літаратура (для паступаючых на спецыяльнасць “Музыказнаўства”).
Адзнакі “0”, “1”, “2” па адным з раздзелаў экзамена па спецыяльнасці з’яўляюцца недапушчальнымі для далейшага конкурснага ўдзелу.
Паступаючыя на спецыяльнасць па напрамку “Спевы (акадэмічныя)” праходзяць праверку музычна-слыхавых даных. На гэтую спецыяльнасць могуць прымацца асобы, якія не маюць пачатковай музычнай адукацыі.
Усе паступаючыя на спецыяльнасці па напрамкам “Спевы (акадэмічныя)” і “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” да здачы экзаменаў праходзяць медыцынскі агляд урача-фаніатара.
II. Змест уступных экзаменаў і экзаменацыйныя патрабаванні
ВЫКАНАННЕ ПРАГРАМЫ
ФАРТЭПІЯНА
Паступаючыя на спецыяльнасць “Фартэпіяна” павінны прайсці гутарку і выканаць:
• Паліфанічны твор трохгалоснага складу (у арыгінале)
• Твор буйной формы
• Два эцюды на розныя віды тэхнікі
• П’есу кантыленнага характару
АРКЕСТРАВЫЯ СТРУННА-СМЫЧКОВЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ
Паступаючыя па напрамках “Скрыпка”, “Альт” павінны прайсці гутарку і выканаць:
• Дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (па 4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (па 3, 9 гукаў legato)
• Мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сексту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным руху
• Два эцюды на розныя віды тэхнікі
• Твор буйной формы
• П’есу (пажадана – віртуознага характару)
Паступаючыя па напрамку “Віяланчэль” павінны прайсці гутарку і выканаць:
• Дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (па 4, 8, 16 гукаў legato) і арпеджыо ўмераным рухам
• Мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сексту і актаву (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ўмераным рухам
• Два эцюды на розныя віды тэхнікі
• Твор буйной формы
• П’есу
Паступаючыя па напрамку “Кантрабас” павінны прайсці гутарку і выканаць:
• Гаму
• Эцюд
• Дзве рознахарактарныя п’есы ці нескладаны твор буйной формы
АРКЕСТРАВЫЯ ДУХАВЫЯ І ЎДАРНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ
Паступаючыя па напрамках “Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Фагот”, “Валторна”, “Туба”, “Трамбон”, “Труба”, “Барытон”, “Саксафон” павінны прайсці гутарку і выканаць:
• Дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы staccato і legato умераным рухам, арпеджыо
• Эцюд
• Дзве п’есы (у тым ліку кантыленнага характару) ці часткі цыклічнага твора
Паступаючыя па напрамках “Ударныя інструменты” павінны прайсці гутарку і выканаць:
На ксілафоне:
• Дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы ўмераным рухам, арпеджыо
• Эцюд
• Дзве п’есы ці часткі цыклічнага твора
На малым барабане:
• Рытмічныя фігуры (“двойкі”, “тройкі”), рытмічныя камбінацыі
• Два эцюды
ІНСТРУМЕНТЫ НАРОДНАГА АРКЕСТРА
Паступаючыя па напрамках “Гітара”, “Цымбалы”, “Балалайка”, “Домра” павінны прайсці гутарку і выканаць:
• Дзве гамы (мажорную і мінорную) у дзве актавы і арпеджыо умераным рухам
• Эцюд
• Два рознахарактарныя творы (у тым ліку буйной формы)
Паступаючыя па напрамках “Баян”, “Акардэон” павінны прайсці гутарку і выканаць:
• Дзве гамы (мажорную і мінорную) у 3-4 актавы і арпеджыо умераным рухам
• Эцюд
• Паліфанічны твор
• Твор буйной формы
• П’есу
• Апрацоўку народнай песні
СПЕВЫ (АКАДЭМІЧНЫЯ)
Паступаючыя па напрамку “Спевы (акадэмічныя)” павінны мець неабходныя вакальныя і музычныя здольнасці, сфарміраваны здаровы галасавы апарат, музычны слых, пачуццё рытму, музычную памяць.
У абітурыентаў не павінна быць устойлівых дэфектаў мовы, а таксама фізічных недахопаў, якія будуць перашкаджаць прафесійнай працы.
Паступаючыя павінны:
• Выканаць на памяць два творы беларускіх, рускіх, заходніх кампазітараў (песню, раманс, лёгкую арыю)
• Выканаць на памяць верш, байку ці частку з мастацкай прозы
• Прадэманстраваць узровень слыхавой культуры, музычнай памяці, рытму, сцэнічнага руху
• Прайсці гутарку
ДЫРЫЖЫРАВАННЕ (АКАДЭМІЧНЫ ХОР)
Паступаючыя па напрамку “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” павінны:
• Праспяваць песню (акапэльна) і раманс (з суправаджэннем)
• Прачытаць на памяць верш ці ўрывак з мастацкай прозы
• Прадэманстраваць узровень слыхавой культуры, музычнай памяці і рытму
• Выканаць на фартэпіяна эцюд, паліфанічны твор, п’есу
• Прайсці гутарку
САЛЬФЕДЖЫО
Экзаменацыйныя патрабаванні ўстанаўліваюцца ў аб’еме праграмы па сальфеджыо ДМШ.
Паступаючыя на спецыяльнасць “Фартэпіяна”, па напрамках “Скрыпка”, “Альт”, “Віяланчэль”, “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорных ці мінорных танальнасцях з нескладаным рытмам і храматызмамі (памеры 2/4, 3/4, 4/4, дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
2. Праспяваць гаму да 4-х знакаў: мажорную (натуральную, гарманічную) і мінорную (натуральную, гарманічную, меладычную).
3. Праспяваць у танальнасці:
• Ступені
• Інтэрвалы з вырашэннем (характэрныя, трытоны)
• Акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні, Дамінантсептакорд і яго ператварэнні з вырашэннем, павялічанае і паменьшанае трохгуччы з вырашэннем, паменьшаны септакорд VII ступені і малы септакорд VII ступені з вырашэннем, септакорд II ступені з вырашэннем)
4. Праспяваць ад гуку ўверх і уніз асобныя інтэрвалы і акорды (указаныя ў пункце 3); септакорды VII і II ступені – толькі ўверх; павялічанае і паменьшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.
5. Вызначыць на слых:
• Інтэрвалы і акорды ад гуку (адпаведна пункту 3)
• Інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (4-6 інтэрвалаў, 3-5 акордаў)
6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту)
Паступаючыя па напрамках “Баян”, “Акардэон”, “Гітара”, “Домра”, “Балалайка”, “Цымбалы” павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25-30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным, гарманічным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм, трыёль, сінкопы
2. Праспяваць гаму да 4-х знакаў пры ключы: мажорную (натуральную) і мінорную (натуральную, гарманічную, меладычную)
3. Праспяваць у танальнасці:
• Ступені
• Інтэрвалы з вырашэннем (дыятанічныя, характэрныя: павялічаная секунда, паменьшаная септыма, павялічаная квінта, паменьшаная кварта; трытоны паміж IV - VII ступенямі гарманічнага мінору)
• Акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні, Дамінантсептакорд і яго ператварэнні з вырашэннем, павялічанае і паменьшанае трохгуччы з вырашэннем)
4. Праспяваць ад гуку ўверх асобныя інтэрвалы і акорды (указаныя ў пункце 3)
5. Вызначыць на слых:
• Інтэрвалы, акорды у танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (3-5 інтэрвалаў, 3-5 акордаў)
• Інтэрвалы і акорды ад гуку (у адпаведнасці з пунктам 3)
6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 2-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту)
Паступаючыя па напрамках “Кантрабас”, “Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Фагот”, “Валторна”, “Туба”, “Трамбон”, “Труба”, “Барытон”, “Саксафон”, “Ударныя інструменты” павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм
2. Праспяваць гаму да 4-х знакаў пры ключы: мажорную (натуральную) і мінорную (натуральную, гарманічную, меладычную)
3. Праспяваць у танальнасці:
• Ступені
• павялічаную секунду, паменьшаную септыму, трытоны з вырашэннем
• Акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні, Дамінантсептакорд і яго ператварэнні з вырашэннем)
4. Праспяваць ад гуку ўверх асобныя інтэрвалы і акорды (указаныя ў пункце 3)
5. Вызначыць на слых:
• Інтэрвалы, акорды у танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (3-5 інтэрвалаў, 2-4 акорды)
• Інтэрвалы і акорды ад гуку (у адпаведнасці з пунктам 3)
6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 2-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту)
МУЗЫКАЗНАЎСТВА
Паступаючыя на спецыяльнасць “Музыказнаўства” здаюць экзамен па сальфеджыо па 2 раздзелах (пісьмовым і вусным), а таксама – па музычнай літаратуры (экзаменацыйныя патрабаванні ўстанаўліваюцца ў аб’ёме праграм па сальфеджыо і музычнай літаратуры ДМШ)
Па сальфеджыо паступаючыя павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант у аб’ёме 8-10 тактаў, які ўключае ў меладычны малюнак: скачкі, храматызмы, розныя рытмічныя складанасці (сінкопы, пункцірны рытм, трыёлі).
2. Праспяваць:
у танальнасці да 6-х знакаў пры ключы:
• Гамы
• Простыя дыятатанічныя інтэрвалы; трытоны, характэрныя інтэрвалы з вырашэннем
• Трохгуччы мажорныя і мінорныя з ператварэннямі, павялічанае і паменьшанае трохгуччы з вырашэннем,
• Дамінантсептакорд і яго ператварэнні; септакорды II ступені, уводны з вырашэннем
• Паслядоўнасці акордаў і інтэрвалаў з прасцейшымі адхіленнямі ў роднасныя танальнасці
Ад гуку:
• Простыя інтэрвалы
• Трохгуччы мажорныя і мінорныя з ператварэннямі
• Дамінантсептакорд і яго ператварэнні; септакорды II ступені, уводны з вырашэннем
• павялічанае і паменьшанае трохгуччы – з вызначэннем танальнасці і вырашэннем
3. Прачытаць з ліста 1-галосныя мелодыі з храматызмамі і мадуляцыямі ў роднасныя танальнасці
4. Зрабіць пісьмова (час напісання – 45 хвілін):
• Слыхавы аналіз інтэрвалаў і акордаў, узятых ізалявана, а таксама ў паслядоўнасцях
• Прыклад на транспазіцыю
• Пабудову інтэрвалаў і акордаў ад зададзенага гуку і ў танальнасці
• Рытмічную групоўку
• Пабудову храматычнай гамы (мажорнай і мінорнай)
Па музычнай літаратуры паступаючыя павінны:
• Напісаць музычную віктарыну (1-12 урыўкаў з пройдзеных твораў)
• Расказаць аб творчым шляху кампазітара
• Зрабіць разбор музычнага твора
Паступаючыя павінны паказаць сваю эрудыцыю ў галіне культуры і мастацтва, разбірацца ў асноўных гістарычных падзеях.
Абноўленае ( 14 09 2010 )


· Приёмные требования

