Второй конкурс молодёжных творческих инициатив "Время жить"
Второй КОНКУРС МОЛОДЕЖНЫХ
ТВОРЧЕСКИХ ИНИЦИАТИВ
ВРЕМЯ ЖИТЬ!
ПАЛАЖЭННЕ
аб адкрытым конкурсе моладзевых творчых ініцыятыў
" ЧАС ЖЫЦЬ! "
_______________________________________________________
Мэты конкурсу “ЧАС ЖЫЦЬ!”:
падтрымка моладзі ў розных накірунках творчасці; духоўна-псіхалагічнае аздараўленне моладзевага соцыума, прафілактыка крызісных станаў і суіцыдаў.
Задачы конкурсу:
арыентацыя моладзі на сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці; фарміраванне ўстойлівасці да дэструктыўных уплываў у моладзевым асяроддзі; пераадоленне раз'яднанасці і адзіноты, стварэнне ўмоў для зносін і супрацоўніцтва маладых людзей у розных накірунках творчасці, добрачыннай дзейнасці, ажыццяўлення псіхалагічнай падтрымкі.
Конкурс прадстаўляе маладым людзям магчымасць сказаць пра сябе, пра сваё разуменне жыцця на розных мовах - словамі, гукамі, фарбамі, пластыкай, учынкам. Удзел у конкурсе - гэта нагода разам углядзецца і ўслухацца ў жыццё, адправіцца на пошукі сэнсу жыцця чалавека, свайго жыцця і нашага часу, гэта магчымасць адкрыць новыя рэсурсы для паўнавартаснага чалавечага быцця.
Заснавальнікі:
ДУА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага", моладзевы клуб зносін і творчасці “Дыялог+"
Партнёры:
ДУК “Палац культуры г. Маладзечна”
ДУА "Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў"
"Маладзечанская газета"
Інфармацыйны партал “Krai.by”
У конкурсе бяруць удзел творчыя маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў, незалежна ад адукацыі.
Тэматыка: моладзевыя праблемы, галоўныя пытанні жыцця чалавека і грамадства (дабро і зло, жыццё і смерць, пошук сэнсу жыцця, каханне, сумленне, праўда і хлусня, вера, вернасць і здрада, клопат і абыякавасць).
Намінацыі:
· “музычная творчасць” (сольнае і ансамблевае выкананне, аўтарская песня, рэп, электронная музыка)
· “выяўленчая творчасць” (малюнак, жывапіс, фатаграфія, перформанс)
· “літаратурная творчасць” (вершы, аповяды, эсэ, інтэрв'ю, сцэнарыі)
· “ тэатр” (тэатральныя, пластычныя мініяцюры, відэаролікі)
· “дабрачынная дзейнасць”
Умовы правядзення:
Конкурс праводзіцца з 25 па 27 траўня 2012 г. у Маладзечанскім музычным каледжы ім. М.К.Агінскага.
На конкурс прапануюцца аўтарскія мастацкія працы, вершы, аповяды, аўтарскія песні, відэаролікі на беларускай і рускай мовах.
Журы: прафесійныя мастакі, музыканты, кіраўнікі тэатральных калектываў, выкладчыкі мастацтва, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.
Журы будзе ўлічваць адпаведнасць творчых работ тэматыцы конкурсу, іх вобразнасць, ідэйна-мастацкі ўзровень, адсутнасць “штампаў”; у ацэніванні выканальніцкага майстэрства - выразнасць выканання, шчырасць, сцэнічную культуру ўдзельнікаў.
Узнагароджанне пераможцаў: пераможцы вызначаюцца ў кожнай намінацыі і атрымліваюць Дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені з уручэннем памятных падарункаў. Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі ўдзельнікаў конкурсу. Журы пакідае за сабой права вызначаць колькасць прызавых месцаў і намінацый.
Лепшыя літаратурныя і мастацкія працы ўвойдуць у зборнік "Час жыць!", музычныя кампазіцыі будуць запісаны на дыск.
Адрас аргкамітэта: г. Маладзечна (Беларусь), Вялікі Гасцінец, 52 (Музычны каледж імя М.К.Агінскага), каб. 74, 75, 76.
Тэлефоны: (8-0176) 75-71-95; 8029-7535260 (мтс),
email: art777777 @ yandex.ru.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ
Адкрыты конкурс моладзевых творчых ініцыятыў "ЧАС ЖЫЦЬ!" пройдзе ў г. Маладзечна (Беларусь) з 25 па 27 траўня 2012 г.
Конкурс праводзіцца па намінацыях:
" музычная творчасць” (сольнае і ансамблевае выкананне, аўтарская песня, рэп, электронная музыка)
" выяўленчая творчасць” (малюнак, жывапіс, фатаграфія, перформанс)
" літаратурная творчасць” (вершы, аповяды, эсэ, інтэрв'ю, сцэнары)
" тэатр” (тэатральныя, пластычныя мініяцюры, відэаролікі)
" добраахвотніцкая дзейнасць”
Удзельнікі прадстаўляюць:
у намінацыі "музычная творчасць" - аўдыёзапіс (плюсавую фанаграму) кампазіцый і тэксты песень у друкаваным выглядзе;
"літаратурная творчасць" - працы ў друкаваным і электронным выглядзе;
тэатральныя мініяцюры, перформанс, відэаролікі - у форме відэазапісу;
добраахвотніцкія праекты - у форме электроннай прэзентацыі.
Працы ў намінацыі "выяўленчае мастацтва" могуць быць выкананы любымі матэрыяламі ў розных тэхніках і аформлены для экспанавання (рама, мацаванні). На адваротным баку працы павінны быць пазначаны: назва працы, прозвішча і імя аўтара, год нараджэння, тэлефон, адрас. Прадстаўленыя працы вяртаюцца аўтарам пасля конкурсу, могуць быць скарыстаны арганізатарамі ў мэтах развіцця конкурсу (у буклетах, друкаваных выданнях).
Усе выдаткі за кошт удзельнікаў ці камандзіруючага боку.
Заяўкі (па прапанаваным узоры) на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 15 траўня 2012 года па адрасе: г.Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 52 (Музычны каледж), каб 75, 76. Адрас электроннай пошты: Гэтая электрапошта абаронена ад спам-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (з пазнакай "на конкурс "Час жыць!").
Да заяўкі прыкладаецца фатаграфія аўтара работы (тэксты, фота, відэа) на лічбавым носьбіце (дыску) ці дасылаюцца на email
ЗАЯЎКА:
КОНКУРС МОЛАДЗЕВЫХ ТВОРЧЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ
"ЧАС ЖЫЦЬ!"
УДЗЕЛЬНІК
(прозвішча, імя) _______________________________________________
Год нараджэння _______________ поўных гадоў ___________________
Намінацыя ___________________________________________________
Назва работы/ нумара__________________________________________
Аўтарская ідэя ________________________________________________
______________________________________________________________
______________________________________________________________
Тэлефон ________________________e-mail ________________________
Адрас (Населены пункт, вобласць) _______________________________
Вуліца ________________________ дом ________________________
Навучальная установа/месца працы ______________________________
Тэлефон, e-mail навучальнай установы
/месца працы _________________________________________________
Дадатковая інфармацыя
(у т. л. удзел у іншых конкурсах, фэстах) _________________________
_____________________________________________________________










Абноўленае ( 13 03 2012 )




